Профильное обучение

Мадэлі фарміравання профільных класаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры рэалізацыі профільнага навучання магчыма некалькі мадэляў фарміравання X класаў: 

мадэль 1: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным узроўні аднолькавыя прадметы;

мадэль 2: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя навучальныя прадметы;

мадэль 3: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць асобныя навучальныя прадметы на павышаным узроўні, і тых, хто вывучае ўсе вучэбныя прадметы на базавым узроўні (за выключэннем гімназій і ліцэяў).

Навучанне вядуць:

Настаўнік матэматыкі Наскевіч Людміла Фёдараўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (накіравана на экзамен на пацвярджэнне ў канцы красавіка 2017 г.). Матэрыяльная база: вучэбны кабінет матэматыкі № 37;

Настаўнік англійскай мовы Тарчыла Ніна Юсцінаўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (здала экзамен на пацвярджэнне ў красавіку 2017 г.). Матэрыяльная база: вучэбны кабінет англійскай мовы № 30.

Настаўнік беларускай мовы Мароз Вольга Іванаўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (пацвердзіла ў верасні 2017 г.). Матэрыяльная база: вучэбны кабінет беларускай мовы і літаратуры № 34.

Настаўнік англійскай мовы Казуля Наталля Уладзіміраўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (пацвердзіла ў 2015 годзе). Матэрыяльная база: вучэбны кабінет англійскай мовы № 23.

свернуть

Парадак фарміравання X класаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Залічэнне вучняў у профільныя класы праводзіцца на конкурснай аснове па выніках навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі: адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi – не ніжэй 6. У профільныя класы без уліку сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыii адзнак па профільных прадметах залічваюцца пераможцы трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па адпаведным (профiльным) вучэбным прадметам. 

Залічэнне ў X клас, у якім усе навучальныя прадметы вывучаюцца на базавым узроўні, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 94 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. 

свернуть

Пры фарміраванні X класаў ва ўстанове адукацыі ўлічваецца:

1) колькасць выпускнікоў IX класаў, якія жадаюць працягнуць навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 

2) колькасць патэнцыйных навучэнцаў X профільных класаў (г.зн. навучэнцаў IX класаў, якія маюць адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў) і іх індывідуальных запытаў, патрэбнасцей і здольнасцей; 

3) колькасць навучэнцаў X класаў, якія жадаюць вывучаць усе навучальныя прадметы на базавым узроўні і (або), вывучаючы ўсе прадметы на базавым узроўні, асвойваць адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) (за кошт вучэбных гадзін факультатыўных заняткаў; магчымая арганізацыя навучання на базе ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі).

свернуть

Даведка на педагагічны савет № 3

Работа школы па арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання

развернуть

Сучасная школа прызвана забяспечыць якасную падрыхтоўку маладога пакалення да жыцця і практычнай дзейнасці пры дынамічных змяненнях у знешнім асяроддзі і ў сувязі з узрастаннем патрабаванняў да школы. Адной з галоўных умоў паспяховай рэалізацыі гэтай задачы з’яўляецца профільнае навучанне. Гэта вызвана, перш за ўсё тым, што патрабаванні, якія прад’яўляюцца да якасці падрыхтоўкі вельмі высокія.

Для паспяховай рэалізацыі профільнага навучання ва ўстанове адукацыі, зыходзячы з рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,неабходны глыбокая падрыхтоўчая работа, асэнсаваная праектная дзейнасць, дакладнасць і каардынацыя кіраўніцкіх намаганняў. З мэтай рэалізацыі прынцыпаў сістэмнасці і ўзаемадзеяння ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу, каб пазбегчы фрагментарнасці работы і дубліравання яе відаў і форм у школе вызначаны функцыі кожнага суб’екта адукацыйнага працэсу, якія ажыццяўляюць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання.

Дырэктар школы М. Р. Дзенісовіч адказвае за выкананне ўсяго комплекса ўмоў, якія неабходна выконваць для арганізацыі профільнага навучання ва ўстанове адукацыі. Гэтыя ўмовы прадстаўлены ў інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі ад 09.07.2016. Адной з умоў, на якую неабходна звярнуць асаблівую ўвагу, з’яўляецца наяўнасць ваўстанове адукацыі адпаведнага адукацыйнага асяроддзя:

- неабходныя кадравыя рэсурсы.У школе адпаведна кадравага састава можа быць адкрыта профільнае навучанне па матэматыцы, англійскай мове, беларускай мове, рускай мове, гісторыі, геаграфіі, інфарматыцы, фізіцы пры ўмове абавязковага метадычнага суправаджэння профільнага навучання на рэгіянальным узроўні, нават у перыяд паміж тэрмінамі павышэння кваліфікацыі. Настаўнікі, якія выкладаюць у класах з павышаным узроўнем навучання прайшлі павышэнне кваліфікацыі: у 2015 годзе - Л. Ф. Наскевіч, у 2016 годе - В. І. Мароз, Н. У. Казуля і Н. Ю. Тарчыла з пачатку навучальнага года прадстаўлены ў спіс на павышэнне кваліфікацыі на 2017 год;

- матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы.У школе існуе праблема аснашчэння вучэбных кабінетаў, якая не дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць практычную частку вучэбных праграм для павышанага ўзроўню па адпаведных вучэбных прадметах, не хапае сучаснай камп’ютарнай тэхнікі для выкарыстання інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў, таму дырэктару школы М. Р. Дзенісовічу разам з педагагічным калектывам і бацькамі неабходна агульнымі намаганнямі вырашаць праблему аснашчэння кабінетаў;

- вучэбна-метадычныя рэсурсы. Праграмнае забеспячэнне адпавядае патрабаванням, забеспячэнне бібліятэкі школы літаратурай, якая неабходна для вывучэння вучэбнага прадмета на павышаным узроўні адсутнічае. Настаўнікі, якія выкладаюць у класах з павышаным узроўнем навучання выкарыстоўваюць для рэалізацыі вучэбных праграм электронныя падручнікі, рэсурсы адукацыйных сайтаў, дадатковую дыдактычную літаратуру, матэрыялы, якія прадстаўлены ў прадметных часопісах.

Акрамя аналізу рэсурснага забеспячэння дырэктар школы М. Р. Дзенісовіч ажыццяўляепрагназаванне: выпуск вучняў з ІІ ступені навучання і патрэбнасць у профільным навучанні; стратэгічнае планаванне дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання; выдае загады аб залічэнні ў профільныя класы; уносіць карэктывы ў лакальныя дакументы з улікам увядзення дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання; праводзіць інфармацыйную работу з педагагічным калектывам і бацькоўскай грамадскасцю аб значнасці і мэтазгоднасці вядзення дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання на ўзроўні педагагічнага савета, агульнашкольных бацькоўскіх сходаў, семінараў; забяспечвае агульнае кіраўніцтва і кантроль за працэсам дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання вучняў; адсочвае вынікі работы.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце  С. М. Ляшкевіч аказвае метадычную дапамогу настаўнікам, вучням і іх бацькам у сумесным праектаванні і рэалізацыі індывідуальнага адукацыйнага маршрута вучня; садзейнічае апераджальнай метадычнай падрыхтоўцы педагогаў па новых тэхналогіях навучання, праектаванню развіцця іх прафесійнай кампетэнтнасці па праблеме; стварае ўмовы для самавызначэння вучняў у выбары факультатыўных заняткаў з улікам іх інтарэсаў, схільнасцей і магчымасцей; ажыццяўляе кантроль за якасцю выкладання вучэбных прадметаў у профільных класах і ўзроўнем падрыхтоўкі вучняў, вывучае і аналізуе матэрыялы маніторынга вынікаў, рыхтуе аналітычныя матэрыялы па пытаннях дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання.

Пералік факультатыўных заняткаў па дапрофільнай падрыхтоўцы і вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў, якія займаюцца на павышаным узроўні размешчаны на сайце школы.

Ва ўстанове адукацыі профільнаму навучанню на ІІІ ступені папярэднічае дапрофільная падрыхтоўка вучняў і прафарыентацыйная работа.

Накірункі суправаджэння дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання наступныя: з вучнямі, з настаўнікамі, з бацькамі, з соцыўмам. На даным этапе неабходна сістэмная работа ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу, іх узаемадзеянне, дакладнасць і ўзгодненасць арганізацыйнай, педагагічнай, псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дзейнасці па суправаджэнню вучняў. Свядомасць выбару профіля навучання, першага прафесійнага выбару – адно з найбольш важных умоў паспяховай прафесійнай рэалізацыі ў будучым. Для таго, каб вучні змаглі зрабіць сапраўды самастойны, свядомы выбар, неабходна апераджальная работа, накіраваная на фарміраванне механізма прыняцця рашэнняў. Зразумела, што да такога выбару вучні павінны быць псіхалагічна падрыхтаваны.

Педагогам-псіхолагам А. В. Белавус і педагогам сацыяльным Л. М. Пабярэжнай складзены планы работы па суправаджэнні дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання вучняў на 2016/2017 навучальны год.

Гэта работа пачынаецца на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі – прапедэўтычны перыяд. Педагог-псіхолаг А. В. Белавус выяўляе інтарэсы, схільнасці і здольнасці вучняў, адлюстроўваючы вынікі ў профарыентацыйных картах, якія вядзе з І да ХІ класа. Класныя кіраўнікі І – ІV класаў плануюць і праводзяць выхаваўчыя мерапрыемствы, выкарыстоўваюць выхаваўчы патэнцыял урокаў для фарміравання ўяўленняў аб жыццёвых, сацыяльных каштоўнасцях.

Наступны этап – пошукава-зандзіруючы V – VІІ класы. Педагог- псіхолаг праводзіць дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і магчымасцей, апрацоўку і аналіз вынікаў псіхадыягностыкі, ажыццяўленне “зваротнай сувязі” на падставе аналізу вынікаў дыягностыкі, выяўленне і індывідуальнае кансультаванне вучняў з несфарміраванымі прафесійнымі інтарэсамі.

Перадпрофільны этап – з’яўляецца найбольш адказным, гэта VІІІ – ІХ класы. На гэтым этапе мэтай псіхолага-педагагічнага суправаджэння дапрофільнай падрыхтоўкі з’яўляецца аказанне дапамогі вучням у свядомым выбары далейшай адукацыйнай траекторыі і будучай прафесіі, фарміраванне практычнага вопыту ў розных сферах пазнавальнай і прафесійнай дзейнасці, аказанне псіхолага-педагагічнай дапамогі настаўнікам і бацькам у пытаннях ажыццяўлення дапрофільнай падрыхтоўкі. Вялікую ролю адыгрывае наведванне вучнямі ІХ класа факультатыўнага занятка “Прафесія маёй мары” (настаўнік А. В. Белавус), арганізацыя якога вядзецца на падставе вынікаў дыягностыкі VІІІ класа. Дзякуючы выяўленым інтарэсам і схільнасцям вучням прапануецца ўдасканаліць свой выбар праз удзел у дадзеным факультатыўным занятку, на якім вучні атрымліваюць актуальныя звесткі аб сучасных прафесіях, змесце і ўмовах працы спецыялістаў, вядучых і спадарожных інтарэсах, неабходных якасцях, роднасных прафесіях, шляхах прафесійнага роста, вобласцях прымянення і шляхах атрымання адукацыі для кожнай спецыяльнасці. Часта на занятках вучні самі рыхтуюць прэзентацыі і праводзяць рэкламу навучальных устаноў. Настаўнік праводзіць работу з улікам будучых магчымых змяненняў у грамадстве, што фарміруе здольнасць самастойна арыентавацца і здзяйсняць розныя прафесійныя і жыццёвыя выбары.

Педагог-псіхолаг, пры суправаджэнні дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў фарміруе паважлівыя адносіны да любой прафесіі; знаёміць вучняў з тыпамі існуючых прафесій: “чалавек – тэхніка” (Т),  “чалавек – чалавек” (Ч), “чалавек – прырода” (П), “чалавек – знакавая сістэма” (З), “чалавек – мастацкі вобраз” (М).

Больш падрабязна са сваёй  дзейнасцю пазнаёміць педагог-псіхолаг А. В. Белавус.

Зыходзячы з мэт і задач, вызначаюцца накірункі дапрофільнай падрыхтоўкі:

1. развіццё ў вучняў уяўленняў аб вобразе свайго “Я”, аб свеце прафесій і аб сучасным рынку працы;

2. набыццё вучнямі практычнага вопыту для абгрунтаванага выбару профіля навучання;

3. забеспячэнне ў вучняў поспеху ў выбары профіля навучання і далейшай прафесійнай дзейнасці.

Для рэалізацыі даных накірункаў у школе праводзіцца прафарыентацыйнаяі інфармацыйная работа. Класныя кіраўнікі пры планаванні выхаваўчай работы і на падставе рэкамендацый педагога-псіхолага ўключаюць мерапрыемствы прафарыентацыйнага накірунку ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі вучняў,праводзяць мерапрыемствы прысвечаныя прафесійным святам, прыцягваюць законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў да падтрымкі іх прафесійнага выбару.

Вучэбныя праграмы 2015, 2016 гадоў рэалізуюць сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і кампетэнтнасны падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу, у адпаведнасці з якімі навучанне, выхаванне і развіццё асобы на сучасным этапе ажыццяўляецца на аснове засваення не толькі прадметных ведаў, уменняў і навыкаў, а і ўніверсальных вучэбных дасягненняў, актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх гатоўнасці да самаразвіцця і самаадукацыі. Развіццё кампетэнцый у вучняў сродкамі вучэбнага прадмета з’яўляецца асабліва важным. Аднак аналіз наведаных урокаў паказаў, што настаўнікі не выкарыстоўваюць выхаваўчы патэнцыял урокаў для правядзення, згодна патрабаванняў сучасных праграм, прафесійнай арыентацыі.

Пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце В. А. Строк штогод у сакавіку ў школе праходзіць месячнік па прафарыентацыі, у рамках якога праводзіцца Дзень прафесіі, з запрашэннем у школу людзей запатрабаваных прафесій.

Штогод у ІІІ чвэрці (студзень 2016/2017 навучальнага года) ШВМА класных кіраўнікоў праводзіць пасяджэнне, дзе адным з ключавых пытанняў з’яўляецца “Роля класнага кіраўніка ў дапрофільнай падрыхтоўцы вучняў” (выступленне рыхтуе класны кіраўнік ІХ класа Н. С. Страха).

У красавіку ў школе традыцыйна праходзіць тыдзень прафарыентацыі. Адным з традыцыйных мерапрыемстваў з’яўляецца Дзень адчыненых дзвярэй, дзе запланавана правядзенне сустрэч з перадавікамі вытворчасці, вядучымі спецыялістамі-выпускнікамі.

У рамках тыдня вучні Х – ХІ класаў  наведваюць мерапрыемства “Ярмарка прафесій”, якое праходзіць уДоме культуры г. Століна, дзе прадстаўнікі УВА, каледжаў, ліцэяў праводзяць рэкламу сваіх навучальных устаноў, знаёмяць з прафесіямі, умовамі паступлення, прахаднымі баламі і г.д. Патрэбна адзначыць, што такія сустрэчы адбываюцца на працягу ўсяго навучальнага года. У І паўгоддзі школу наведалі і правялі рэкламу сваёй навучальнай установы чатыры прадстаўнікі розных устаноў адукацыі, адзін з іх Хоха Аляксандр Міхайлавіч, прафесар кафедры фармакалогіі і фізіялогіі ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”.

Для вучняў VІІІ – ІХ класаў у снежні была арганізавана экскурсія ва ўстанову адукацыі “Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”.

Акрамя гэтага ў красавіку запланавана правесці Дзень прафтэхліцэя. Вучні школы змогуць наведаць установу адукацыі “Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, пазнаёміцца з асаблівасцямі прафесій і ўмовамі паступлення.

Таксама ва ўстанове адукацыі вялікая ўвага надаецца прыцягненню вучняў да навуковай, праектнай, даследніцкай дзейнасці ў рамках будучай прафесіі, з мэтай папулярызацыя прафесійных дасягненняў вучняў, уключэнняў у розныя віды працоўнай, прафесійнай і творчай дзейнасці. Так у снежні 2016/2017 навучальнага года пяць вучняў школы былі адзначаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама за перамогу ў канферэнцыі даследчых работ “Адкрываючы свет – адкрываю сябе”. Вучань Х “А” класа Жук Дзмітрый узнагароджаны дыпломам І ступені за работу па тэме: “Кредит на образование: выгодно или нет”(кіраўнік Людміла Фёдараўна Наскевіч).Вучаніца ІХ класа Аніскевіч Алеся ўзнагароджана дыпломам І ступені за  работу па тэме: “33 или 32. Нужна ли буква Ё” (кіраўнік Таццяна Анатольеўна Пасавец). Вучань ХІ “А” класа Сарока Мікіта ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені за  работу па тэме: “История развития Стружской школы” (кіраўнік Валерый Валер’евіч Ільінчык).Вучань Х “А” класа Козел Андрэй узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені за работу па тэме: “Изучение радиационного фона на территории Стружского сельского совета(аг. Струга, д. Малые Викоровичи, д. Большие Викоровичи)”(кіраўнік Максім Андрээвіч Аляксандраў).Вучаніца ХІ “Б” класа Яхнавец Анастасіяўзнагароджана дыпломам  ІІІ ступені за работу па тэме: “Школьная форма вчера и сегодня” (кіраўнік Вера Міхаўлаўна Белавус).

Аналіз удзелу ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды сярод вучняў ІХ – ХІ класаў паказаў, што ў мінулым 2015/2016 навучальным годзе вучаніца ХІ “Б” класа Яхнавец Юлія па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” заняла 11 месца (настаўнік В. І. Мароз), вучаніца ХІ “Б” класа Яхнавец Анастасія  па вучэбным прадмеце “Англійская мова” увайшла ў дзясятку лепшых і заняла 8 месца (настаўнік Н. Ю. Тарчыла), вучань ХІ “Б” класа Трапец Уладзіслаў па вучэбным прадмеце “Матэматыка” заняў толькі 17 месца (настаўнік Л. Ф. Наскевіч).

 У цякучым 2016/2017 навучальным годзе  вучаніца ХІ “Б” класа Яхнавец Анастасія  па вучэбным прадмеце “Англійская мова” увайшла ў дзясятку лепшых і заняла 4 месца (настаўнік Н. Ю. Тарчыла), вучаніца Х “Б” класа Мароз Дана  па вучэбным прадмеце “Англійская мова” увайшла ў дзясятку лепшых і заняла 6 месца (настаўнік Н. У. Казуля), вучаніца ХІ “Б” класа Царук Аксана  па вучэбным прадмеце “Матэматыка” заняла 10 месца (настаўнік Л. Ф. Наскевіч), па прадмеце “Беларуская мова” установа адукацыі не прадставіла ўдзельніка ад ХІ класаў па прычыне выезду вучняў на аздараўленне.

У адпаведнасці з гадавым планам настаўнікі школы праводзяць прадметныя тыдні. Так у І паўгоддзі праводзіўся тыдзень хіміі (настаўнік В. М. Хрэнкова) і тыдзень працоўнага навучання (настаўнік У. Л. Сімончык). Запланаваныя мерапрыемствы насілі практыка-арыентаваны характар. Аднак настаўніку У. Л. Сімончыку было рэкамендавана ў час наступнага правядзення тыдня праводзіць сустрэчу з людзьмі рабочых прафесій КСУП “Струга”.

У школе ёсць стэнд па прафарыентацыі, дзе прадстаўлены чатыры УВА Брэсцкай вобласці. На сайце школы ў раздзеле “Прафарыентацыя”  дадзены ссылкі па якіх вучні і іх законныя прадстаўнікі могуць пазнаёміцца з прафесійна-адукацыйнай картай рэгіёна. З мэтай стварэння ўмоў для асэнсавання бацькамі важнасці праблемы прафесійнага самавызначэння, матывавання бацькоў на аказанне дапамогі дзецям у прафесійным выбары дадзенае пытанне разглядаецца на агульнашкольных бацькоўскіх сходах.

Прафарыентацыйная работа школы накіравана на аказанне вучням псіхолага-педагагічнай дапамогі ў прыняцці рашэння аб выбары профіля навучання, накірунку далейшай адукацыі і магчымага працаўладкавання з улікам сітуацыі на рынку працы. Вялікую ролю ў прафарыентацыйнай рабоце школы адыгрывае ўзаемадзеянне ўстановы адукацыі з установамі сацыякультурнай сферы па развіцці грамадска-працоўнай актыўнасці вучняў.

Сёння неабходна гаварыць аб уменні самастойна, свядома і абгрунтавана рабіць выбар сваёй будучай прафесіі. На ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі у рамках дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнай арыентацыі рэкамендавана правядзенне “проб сіл” ці прафарыентацыйных проб. Гэта своеасаблівая праверка, якая мадэліруе элементы канкрэтнага віда прафесійнай дзейнасці і садзейнічае свядомаму, абгрунтаванаму выбару прафесіі. Арганізацыя “проб сіл” ва ўстанове адукацыі практыкуецца пры правядзенні летняй другаснай занятасці, Дня самакіравання, ажыццяўлення пасадкі лесу ў Стружскім лясніцтве. У школе арганізавана і працуе 13 гурткоў розных накірункаў.

пп

Назва гуртка

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка

  1.  

Умелыя рукі

Сімончык Уладзімір Леанідавіч

  1.  

Юны інфарматык

Трапец Аляксандр Міхайлавіч

  1.  

Творчыя парасткі

Лысюк Валянціна Людвікаўна

  1.  

Інтэлектуальны

Бокша Марына Уладзіміраўна

  1.  

Мы і час

Ільінчык Валерый Вылер’евіч

  1.  

Краязнаўчы

Аляксандраў Максім Андрэевіч

  1.  

Вакальны

Пашкевіч Аляксандр Аляксандравіч

  1.  

У свеце цудоўнага

Белавус Вера Міхайлаўна

  1.  

Харэаграфічны

Буян Юлія Сяргееўна

  1.  

Тэатральны

Мароз Вольга Іванаўна

  1.  

Школьнае лясніцтва

Ракавец Сяргей Пятровіч

  1.  

Спартыўны (футбол)

Белавус Яніс Уладзіміравіч

  1.  

Клуб вясёлых і знаходлівых

Ільінчык Валерый Валер’евіч

 

Залогам поспеху вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні з’яўляецца, у першую чаргу, матывацыя саміх вучняў. Адным са структурных кампанентаў дапрофільнай падрыхтоўкі з’яўляецца прапедэўтычнае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў праз факультатыўныя заняткі. Арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў накіравана на задавальненне запытаў і інтарэсаў вучняў. Факультатыўныя заняткі могуць быць агульнаразвіваючымі І – ІХ класы, прафарыентацыйнымі VІ – ІХ класы, прадметнымі  Х – ХІ класы, скразнымі  V – ХІ класы. У школе арганізавана і працуе 52 факультатыўныя заняткі розных відаў. З мэтай фарміравання ў вучняў цікавасці да вывучэння асобных прадметаў і для далейшага матываванага выбару профіля навучання неабходна ў большай ступені арыентаваць вучняў V – ХІ класаў на выбар скразных факультатыўных заняткаў адпаведна іх здольнасцей. У плане метадычнага савета школы ў лютым запланавана арганізацыя работы майстар-класаў педагогаў школы “Мой факультатыў”. Калі ўрок фарміруе базавыя веды і фундаментальныя асабістыя якасці школьніка, якія служаць асновай паспяховага навучання, то факультатыўны занятак падхоплівае дасягненні вучня і развівае назапашаны ім на ўроку патэнцыял. Настаўнікі творча падыходзяць да правядзення факультатыўных заняткаў, развіваюць кампетэнцыі вучняў сродкамі вучэбнага прадмета. Напрыклад, В. І. Мароз выкарыстоўвае загадкі, дыялогі, лінгвістычныя казкі, займальныя заданні, раздатачны матэрыял, на яе занятках многа наглядных дапаможнікаў, Н. Ю. Тарчыла прымяняе практыка-арыентаваны падыход, яе заняткі адрозніваюцца моцнай зваротнай сувяззю, Л. Ф. Наскевіч выкарыстоўвае эўрыстычныя пытанні, праблемныя сітуацыі, дыферэрэнцыраваны падыход забяспечвае сітуацыю поспеху для кожнага вучня, заняткі Н. У. Казуля адрозніваюцца высокай актыўнасцю вучняў, дастатковай ступенню складанасці і навізны, прымяненнем апорных формаў.

Аднак, выбар факультатыўнага занятка вучнямі школы не заўжды з’яўляецца самастойным, часта ў факультатыўных групах займаюцца вучні па патрабаванні бацькоў ці “за кампанію” з аднакласнікамі, акрамя таго, некаторыя вучні не валодаюць уменнямі самацэнкі і без бальнай адзнакі перастаюць актыўна працаваць, заўважаюць, што сталі непаспяховымі і перастаюць наведваць заняткі, што можа прывесці да расфарміравання факультатыўнай групы.

Такім чынам з мэтай фарміравання цікавасці вучняў да вывучэння асобных вучэбных прадметаў і ў далейшым матываваным выбары профіля навучання патрэбна пачынаючы з V класа прапанаваць вучням сістэмнае вывучэнне факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах, да вывучэння якіх вучні праяўляюць цікавасць.

Класны кіраўнік забяспечвае на ўзроўні класнага калектыва сістэму ўзаемадзеяння дырэктара школы, намеснікаў, настаўнікаў-прадметнікаў, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага, бацькоў вучняў па суправаджэнню дапрофільнай падрыхтоўкі. А. М. Тарчыла, класны кіраўнік VІІІ “Б” класа раскрые пытанне “Роля класнага кіраўніка ў дапрофільнай падрыхтоўцы вучняў”.

Лагічным завяршэннем дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў з’яўляецца профільнае навучанне.

Згодна інструктыўна-метадычнагапісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі ў 2015/2016 навучальным годзе профільнага авучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі” № 05-21/90-і ад 22.05.2015 у школе арганізавана профільнае вывучэнне асобных прадметаў на базе ХІ “Б” і Х “Б” класаў па 3 мадэлі (аб’яднанне ў адным класе вучняў вывучаючых асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні і вывучаючых усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні).

Залічэнне вучняў у профільныя класы праводзілася на конкурснай аснове па выніках навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі: адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi – не ніжэй 6. У профільныя класы без уліку сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыii адзнак па профільных прадметах могуць залічвацца пераможцы трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па адпаведных (профiльных) вучэбных прадметах. 

Пры фарміраванні X класаў ва ўстанове адукацыі ўлічваецца:

1) колькасць выпускнікоў IX класаў, якія жадаюць працягнуць навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 

2) колькасць патэнцыйных навучэнцаў X профільных класаў (г. зн. навучэнцаў IX класаў, якія маюць адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах і сярэдні бал пасведчання аб агульнай азавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў) і іхіндывідуальных запытаў, патрэбнасцей і здольнасцей; 

3) колькасць навучэнцаў X класаў, якія жадаюць вывучаць усе навучальныя прадметы на базавым узроўні і (або), вывучаючы ўсе прадметы на базавым узроўні, асвойваць адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) (за кошт вучэбных гадзін факультатыўных заняткаў; магчымая арганізацыя навучання на базе ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі).

У 2015/2016 навучальным годзе на базе Х “Б” класа арганізавана вывучэнне на павышаным узроўні вучэбных прадметаў: “Матэматыка”, “Беларуская мова”, “Англійская мова”. У 2016/2017 навучальным годзе вывучэнне на павышаным узроўні даных вучэбных прадметаў прадоўжана ў ХІ “Б” класе.

Навучанне вядуць:

Настаўнік матэматыкі Наскевіч Людміла Фёдараўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

Настаўнік англійскай мовы Тарчыла Ніна Юсцінаўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

Настаўнік беларускай мовы Мароз Вольга Іванаўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

Матэрыяльная база:

Вучэбны кабінет матэматыкі № 37;

Вучэбны кабінет беларускай мовы і літаратуры № 34;

Вучэбны кабінет англійскай мовы № 30.

У 2016/2017 навучальным годзе на базе Х “Б” класа арганізавана вывучэнне на павышаным узроўні вучэбных прадметаў: “Матэматыка”, “Англійская мова”.

Навучанне вядуць:

Настаўнік матэматыкі Наскевіч Людміла Фёдараўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

Настаўнік англійскай мовы Казуля Наталля Уладзіміраўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

Матэрыяльная база:

Вучэбны кабінет матэматыкі № 37;

Вучэбны кабінет англійскай мовы № 23.

У дыяграме прадстаўлены вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ХІ “Б” класа за 2015/2016 навучальны год

 

Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ХІ “Б”

за І чвэрць 2016/2017 навучальнага года

 

Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў,

якія вывучаюць вучэбныя прадметы “Матэматыка”, “Англійская мова”

ІХ “Б” класа ў 2015/2016 навучальным годзе

 

Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў Х “Б”

за І чвэрць 2016/2017 навучальнага года

 

Дыяграмы вынікаў вучэбнай дзейнасці па вучэбных прадметах, якія вывучаюцца на павышаным узроўні сведчаць аб тым, што ў ХІ “Б” класе вынікі па вучэбных прадметах за 1 чвэрць 2016/2017 навучальнага года ў параўнанні з вынікамі за 1 чвэрць 2015/2016 навучальнага года  павысіліся па матэматыцы на 0,9% (настаўнік Л. Ф. Наскевіч), па англійскай мове на 0,5 % (настаўнік Н. Ю. Тарчыла), але панізіліся па беларускай мове на 0,4 % (настаўнік В. І. Мароз). У Х “Б” класе па матэматыцы вынікі за 1 чвэрць 2016/2017 навучальнага года панізіліся ў параўнанні з вынікамі за 1 чвэрць 2015/2016 навучальнага года на 0,5 % (настаўнік Л. Ф. Наскевіч), а вынікі па англійская мове павысіліся на 0,3 % (настаўнік Н. У. Казуля).

Педагогі, якія выкладаюць у класах з павышаным узроўнем навучання ў сваёй дзейнасці выкарыстоўваюць элементы праектнай  тэхналогіі, кейс-тэхналогіі, інфармацыйных тэхналогій,  праблемнага і эўрыстычнага навучання, калектыўныя спосабы дзейнасці, тэставае навучанне, арганізацыю групавога ўзаемадзеяння, дыферэнцыраванае навучанне, рэфлексіўныя тэхналогіі.

З мэтай павышэння эфектыўнасці ўрокаў настаўнікам рэкамендавана выкарыстоўваць у вучэбнай дзейнасці элементы інтэгральнай тэхналогіі, тэхналогіі поўнага засваення ведаў, актыўнай ацэнкі, методыкі “ключавыя пытанні”, а таксама выкарыстоўваць рэсурсы адукацыйнай платформы “EFFOR.BY”.

Функцыі педагога, які выкладае ў класах профільнага навучання асвеціць настаўнік беларускай мовы і літаратуры В. І. Мароз., вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. 

Педагог сацыяльны Л. М. Пабярэжная рэалізуе наступныя функцыі: ацэньвае ступень і накіраванасць уплыву ўмоў жыцця, соцыўма, кола зносін, сям’і, устаноў адукацыі, СМІ, Інтэрнэта на прафесійнае самавызначэнне вучня; арганізуе ўзаемадзеянне розных сацыяльных інстытутаў.(выступленне Л. М. Пябярэжнай)

Вынікі профільнага навучання апісваюцца катэгорыяй “адукаванасць” выпускніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Пад адукаванасцю мы разумеем асвоенасць вучнем зместу адукацыі. Прыметамі асвоенасці з’яўляюцца колькасць і якасць набытых вучнямі кампетэнцый. Вынікі профільнага навучання ўключаюць прамежкавыя вынікі, якія адлюстроўваюць асваенне адукацыйных праграм дапрофільнай падрыхтоўкі і канчатковыя вынікі, якія адлюстроўваюць асваенне адукацыйных праграм профільнага навучання на ўзроўні патрабаванняў дзяржаўнага стандарта агульнай сярэдняй адукацыі.

Існуюць і праблемы профільнага навучання:

- змена інтарэсаў вучняў ІХ класаў, можа быць страчана цікавасць да выбранага накіруну;

- адсутнасць неабходнага метадычнага забеспячэння;

- павелічэнне нагрузкі старшакласнікаў за кошт павелічэння гадзін профільнага навучання;

- недабор старшакласнікамі базавых ведаў па іншых прадметах;

-павелічэнне колькасці гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета не заўсёды азначае паляпшэнне якасці ведаў вучняў.

На падставе праведзенага аналізу можна зрабіць вынік, што работа школы па арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў, але разам з гэтым існуюць праблемы, якія патрабуюць канкрэтных рашэнняў. 

Праект рашэння:

1. Намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце С. М. Ляшкевіч правесці семінар-практыкум па тэме “Эфектыўны ўрок з прымяненнем сучасных методык і тэхналогій”.

Тэрмін выканання: да 10.01.2017

2. Дырэктару школы М. Р. Дзенісовічу разам з педагагічным калектывам і бацькамі неабходна агульнымі намаганнямі вырашыць праблему аснашчэння вучэбных кабінетаў сучаснай камп’ютарнай тэхнікай, якая неабходна для рэалізацыі практычнай часткі вучэбных праграм на павышаным ўзроўні па адпаведных вучэбных прадметах.

Тэрмін выканання: да 2018 года

3. Педагогу-псіхолагу А. В. Белавус і педагогу сацыяльнаму Л. М. Пабярэжнай прадоўжыць работу  па суправаджэнні дарофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання вучняў у 2016/2017 навучальным годзе адпаведна складзеных планаў.

Тэрмін выканання: пастаянна

4. Педагогу-псіхолагу А. В. Белавус і педагогу сацыяльнаму Л. М. Пабярэжнай, класнаму кіраўніку ІХ класа Н. С. Страха выдаваць рэкамендацыі кожнаму вучню па накірунку далейшага навучання.

Тэрмін выканання: май 2016/2017 навучальнага года

5. Настаўнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (Л. Ф. Наскевіч, Н. У. Казуля, В. І. Мароз, Н. Ю. Тарчыла, Н. П. Ліпскай) з мэтай абмену вопытамправесці майстар-класы з прымяненнем эфектыўных метадаў і прыёмаў, сучасных методык і тэхналогій.

Тэрмін выканання: ІІІ чвэрць 2016/2017 навучальнага года

6. Унесці ў самакантроль профільнае навучанне з ацэнкай якасці вучэбнай дзейнасці вучняў

               Тэрмін выканання: снежань, май кожнага навучальнага года

Адказны: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце С.М. Ляшкевіч

 

Адказны за складанне даведкі

намеснік дырэктара па  вучэбнай рабоце                            С.М. Ляшкевіч

свернуть