Правілы унутранага працоўнага распарадку для работнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Стружская сярэдняя школа”

ПРАВІЛЫ

ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў

дзяржаўнай установы адукацыі “Стружская сярэдняя школа”

1. Агульныя палажэнні:

1.1. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на работу як найболей заслужаны спосаб самасцвярджэння чалавека, або права на выбар прафесіі, род заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызначэннем, схільнасцямі і здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай , улікам грамадскіх запатрабаванняў, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы работы;

1.2. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Стружская сярэдняя школа” (далей – Правілы) распрацаваны з мэтай удасканалення арганізацыі работы, умацавання працоўнай дысцыпліны, рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу, павышэння якасці і эфектыўнасці работы, выконваемай ва ўстанове адукацыі, садзейнічання росту прадукцыйнасці работы;

1.3. Унутраны працоўны распарадак – гэта рэгламент (парадак) выканання работнікамі ўстановы адукацыі работы ў наймальніка пад яго кіраўніцтвам і кантролем;

1.4. Дадзеныя Правілы распрацаваны на аснове Тыпавых правіл у дачыненні да ўмоў работы ўстановы адукацыі і зацверджаны загадам дырэктара школы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам школы пасля азнаямлення з імі членаў працоўнага калектыву;

1.5. Зацверджаныя Правілы абавязковыя як для работнікаў, так і для наймальніка (дырэктара школы);

1.6. Наймальнік (дырэктар школы) можа патрабаваць, а работнікі абавязаны выконваць работу, абумоўленую працоўным дагаворам і ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў і іншых нарматыўных дакументаў аб працы;

1.7. Ад імя наймальніка (дырэктара школы) яго правы і абавязкі могуць ажыццяўляць упаўнаважаныя службовыя асобы – яго намеснікі, якім заканадаўствам ці наймальнікам (дырэктарам школы) прадастаўлена права прымаць самастойныя рашэнні, якія вынікаюць з працоўных і звязаных з імі адносін;

1.8. Пытанні, звязаныя з ужываннем Правілаў, вырашаюцца дырэктарам школы ў адпаведнасці з заканадаўствам і ў межах прадастаўленых яму правоў, сумесна, па ўзгадненню ці з улікам меркавання прафсаюзнага камітэту школы і працоўнага калектыву ў адпаведнасці з іх паўнамоцтвамі;

1.9. Змены і дапаўненні ў Правілы могуць уносіцца працоўным калектывам па прадстаўленні дырэктара школы і прафсаюзнага камітэта школы ў тым выпадку, калі яны не супярэчаць дзеючаму заканадаўству.

2. Парадак прыёму, пераводу і звальненняработнікаў школы:

2.1. Работнікі рэалізуюць сваё права на работу шляхам заключэння працоўнага дагавору (кантракту) ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы;

2.2. Прыём на работу, перавод і звальненне з работы настаўнікаў, іншых педагагічных работнікаў ажыццяўляецца дырэктарам школы па ўзгадненні з аддзелам па адукацыі Столінскага райвыканкама; рабочых, служачых, абслугоўваючага персаналу ўстановы адукацыі – дырэктарам школы. З работнікамі  кантракт заключаецца на тэрмін не меней чым на 1 год і не больш за 5 гадоў;

2.3. Для заключэння працоўнага дагавору (кантракту) пры прыёме на работу наймальнік абавязаны запатрабаваць, а грамадзянін павінен прад’явіць наймальніку:

2.3.1. дакумент, які сведчыць пра асобу (пашпарт, ваенны квіток (для звольненых з Узброеных Сіл), пасведчанне аб нараджэнні (для асоб ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў), даведку аб вызваленні (для асоб, што адбылі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі);

2.3.2. працоўную кніжку, аформленую ва ўстаноўленым парадку (акрамя сумяшчальнікаў);

2.3.3. накіравнне (для асобных катэгорый работнікаў, накіраваных у рахунак брані, у адпаведнасці з заканадаўствам);

2.3.4. заключэнне медыка-рэабілітацыйнай камісіі аб стане здароўя (для інвалідаў);

2.3.5. асобы, якія прымаюцца на работу, што патрабуе спецыяльных ведаў (педагагічныя работнікі, бібліятэкары, вадзіцелі і інш.), прад’яўляюць адпаведныя дакументы аб адукацыі ці прафесіянальнай падрыхтоўцы (дыплом, пасведчанне), копіі якіх, зацверджаныя адміністрацыяй, захоўваюцца ў асабовай справе работнікаў;

2.3.6. маладыя спецыялісты, якія скончылі вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, прымаюцца на работу пры наяўнасці накіравання адпаведнага органа кіравання адукацыі ці даведкі навучальнай установы аб прадстаўленні ім права самастойнага працаўладкавання;

2.3.7. педагагічныя работнікі, якія паступаюць на работу ва ўстанову адукацыі, абавязаны таксама прадставіць медыцынскую даведку пра адсутнасць супрацьпаказанняў для работы;

2.3.8. работнік мае права прадставіць наймальніку рэкамендацыйны ліст і іншыя дакументы, якія характарызуюць яго працу.

2.4. Прыём на работу без вышэйпералічаных дакументаў не дапускаецца;

2.5. Пры заключэнні працоўнага дагавору (кантракту) забараняецца патрабаваць дакументы, не прадугледжаныя заканадаўствам і дадзенымі Правіламі;

2.6. Прыём на работу афармляецца загадам па ўстанове адукацыі, у якім у адпаведнасці з Кваліфікацыйным даведнікам пасад службоўцаў, Адзіным тарыфна-кваліфікацыйным даведнікам прац і прафесій работнікаў, штатным раскладам указваецца назва пасады (прафесіі), а таксама ўмовы аплаты работы. Загад аб прыёме на работу аб’яўляецца работніку пад подпіс;

2.7. Фактычнае дапушчэнне да работы адпаведнай службовай асобай лічыцца заключэннем працоўнага дагавору (кантракту), незалежна ад таго, быў прыём на работу аформлены належным чынам. Пры гэтым працоўны дагавор (кантракт) лічыцца заключаным, калі выкананне работы без выдання загада (распараджэння) даручана службовай асобай, якая валодае правам прыёму на работу, або калі работа выконвалася з яго ведама;

2.8. Пры прыёме работніка на работу ці пераводзе яго ва ўстаноўленым парадку на іншую работу наймальнік абавязаны:

2.8.1. азнаёміць работніка з даручанай працай, умовамі і аплатай работы, растлумачыць яго правы і абавязкі паводле службовай (рабочай) інструкцыі;

2.8.2. азнаёміць работніка са Статутам, дадзенымі Правіламі, калектыўным дагаворам, якія дзейнічаюць у наймальніка;

2.8.3. праінструктаваць яго па пытаннях аховы работы (бяспекі, вытворчай санітарыі, гігіены работы, пажарнай бяспекі), арганізацыі аховы жыцця і здароўя дзяцей з афармленнем інструктажу ў журнале ўстаноўленага ўзору;

2.8.4. на ўсіх работнікаў, якія прапрацавалі звыш пяці дзён, вядуцца працоўныя кніжкі ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам;

2.8.5. запіс у працоўную кніжку аб прыёме на работу, пераводах, звальненні, прысваенні катэгорыі павінен афармляцца ў дакладнай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

2.8.6. у дзень звальнення наймальнік абавязаны выдаць работніку працоўную кніжку і ажыццявіць з ім канчатковы разлік. Днём звальнення лічыцца апошні дзень работы;

2.8.7. калі работнік адсутнічае на рабоце ў дзень звальнення, то наймальнік у гэты ж дзень накіроўвае яму паштовае апавяшчэнне з указаннем пра неабходнасць атрымання працоўнай кніжкі;

2.8.8. перасылка працоўнай кніжкі поштай, з дастаўкай па ўказаным адрасе, дапускаецца толькі са згоды работніка.

2.9. На кожнага педагагічнага работніка, або іншага спецыяліста вядзецца асабовая справа, якая ўтрымлівае:

2.9.1. асабовы лісток па ўліку кадраў, які аформлены ва ўстаноўленым парадку;

2.9.2. аўтабіяграфію;

2.9.3. копіі дакументаў, якія ўказаны у п. 2.3;

2.9.4. копіі загадаў аб прыёме на работу, пераводах па службе, заахвочваннях, прыцягненнях да дысцыплінарнай адказнасці, звальненні;

2.9.5. выпіскі з пратаколаў пасяджэння атэстацыйнай камісіі.

2.10. Асабовая справа і працоўная кніжка дырэктара школы захоўваецца ў аддзеле па адукацыі Столінскага райвыканкама, а працоўныя кніжкі і асабовыя справы іншых работнікаў – ва ўстанове адукацыі;

2.11. Пасля звальнення работніка яго асабовая справа ва ўстаноўленым парадку перадаецца ў архіў;

2.12. Перавод на іншую работу дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны заканадаўствам;

2.13. У сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі ці эканамічнымі прычынамі дапускаецца змена існуючых умоў працоўнага дагавору (кантракту) (сістэмы і памераў аплаты работы, ільгот, рэжыму  работы, устанаўленні ці адмены няпоўнага працоўнага часу, сумяшчэнні прафесій і інш.), працы пры працягу работы па той жа спецыяльнасці, кваліфікацыі і пасадзе. Пра гэтыя змены работніку павінна быць даведзена да ведама не пазней, чым за адзін месяц.

2.14. Спыненне працоўнага дагавору (кантракту) можа мець месца толькі на падставе, якая прадугледжана заканадаўствам;

2.15. Работнік мае права скасаваць працоўны дагавор (кантракт), заключаны на нявызначаны тэрмін, папярэдзіўшы пра гэта дырэктара школы за адзін месяц;

2.16. Па пагадненні бакоў, а таксама ў выпадках, якія прадугледжаны калектыўным дагаворам, працоўны дагавор (кантракт) можа быць скасаваны да заканчэння тэрміна папярэджання;

2.17. Па заканчэнні тэрміна папярэджання работнік мае права прыпыніць работу, а дырэктар школы абавязаны выдаць работніку ў дзень звальнення працоўную кніжку, цэнтралізаваная бухгалтэрыя аддзела па адукацыі абавязана ажыццявіць з ім канчатковы разлік на дзень звальнення;

2.18. У выпадках, калі заява аб звальненні па ўласным жаданні, па ўважлівых прычынах, абумоўлена немагчымасцю работніка працягнуць работу (залічэнне ў навучальную ўстанову, пераезд у іншую мясцовасць, адыход на пенсію і інш.), дырэктар школы скасоўвае працоўны дагавор (кантракт) у тэрмін, пра які просіць работнік;

2.19. Тэрміновы працоўны дагавор (кантракт) падлягае скасаванню датэрмінова па патрабаванні работніка ў выпадку яго хваробы ці інваліднасці, якія перашкаджаюць выкананню работы па дагавору, парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага ці працоўнага дагавораў, па іншых ўважлівых прычынах;

2.20. Скасаванне працоўнага дагавору (кантракту) па ініцыятыве наймальніка ажыццяўляецца згодна заканадаўства;

2.21. Звальненне педагагічнага работніка па выніках атэстацыі, а таксама звальненне работніка ў выпадках ліквідацыі ці рэарганізацыі ўстановы адукацыі, скарачэнні колькасці ці штата работнікаў адбываецца згодна заканадаўства;

2.22. Дапускаецца звальненне педагагічнага работніка ў сувязі са скарачэннем аб’ёму работы (педагагічнай нагрузкі) і немагчымасцю прадстаўлення іншай работы;

2.23. Пры звальненні работнік абавязаны падпісаць абхадны ліст да дня звальнення ў намесніка дырэктара па гаспадарчай рабоце, бухгалтара-рэвізора (перадача замацаваных матэрыяльных каштоўнасцяў), бібліятэкара, сакратара, у намесніка дырэктара, які курыруе кірунак дзейнасці дадзенага работніка, і зацвердзіць у дырэктара школы;

2.24. Працоўная кніжка выдаецца пасля здачы абхаднога ліста.

3. Абавязкі работнікаў:

3.1. Арганізацыя працы работнікаў установы адукацыі ажыццяўляецца, на падставе Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 г. № 29, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004  г.  № 1 “О мерах по укреплению общественной безопастности и дисциплины”, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 “Об усилении требований к руководящим кадрам и работникам организаций”, Статута ўстановы адукацыі, дадзеных Правілаў, службовых і рабочых інструкцый, калектыўнга дагавора, Плана мерапрыемстваў па развіцці ўстановы адукацыі, Гадавога плана работы установы адукацыі на бягучы навучальны год, плана ўнутранага кантролю, планаў на чвэрць і тыдзень, Палажэнняў аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні і метадычным савеце, аб загадчыку вучэбнага кабінета і інш.;

3.2. Кожны работнік арганізуе на сваім рабочым месцы, а таксама ў памяшканнях, на тэрыторыях, дзе праводзіць адукацыйны працэс, бяспечныя, у адпаведнасці з патрабаваннямі аховы працы (далей – АП), пажарнай бяспекі (далей – ПБ), санітарных правілаў і нормаў, умовы працы і правядзення вучэбных заняткаў і мерапрыемстваў;

3.3. Намеснікі дырэктара па вучэбнай, выхаваўчай, гаспадарчай рабоце нясуць персанальную адказнасць за арганізацыю, пры садзейнічанні дырэктара школы, і кантроль матэрыяльна-тэхнічнага, санітарна-гігіенічнага, супрацьпажарнага, электрабяспечнага стану кабінетаў, памяшканняў, якія замацаваны за імі паводле службовых абавязкаў, і забяспечваюць энергарэсурсазберажэнне:

4.3.1. намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце – за стан будынка школы ў цэлым, дапаможных будынкаў і памяшканняў школы, тэрыторыю школы, вода-, цепла-, электракамунікацыі;

4.3.2. намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце – за стан памяшканняў, кабінетаў, прылягаючай да іх тэрыторыі, якія знаходзяцца ў карыстанні І-XІ класаў;

4.3.3. намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце – за стан памяшканняў, кабінетаў і прылягаючых да іх тэрыторый, вестыбюля, рэкрэацый для правядзення пазаўрочнай, пазкласнай, культурнай, спартыўна-масавай работы і сталовай.

3.4. Педагагічныя работнікі і абслугоўваючы персанал паводле Дэкрэту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 не радзей 1 разу ў 3 гады – праходзяць атэстацыю на прафесійнае развіццё і рост згодна распрацаваных і зацверджаных на сходзе працоўнага калектыву крытэрыяў;

3.5. Усе работнікі школы абавязаны:

3.5.1. выконваць працоўную дысцыпліну, працаваць сумленна, добрасумленна выконваць абавязкі, якія ўскладзены на іх Статутам, дадзенымі Правіламі, калектыўным дагаворам, службовымі і рабочымі інструкцыямі, распараджэннямі наймальніка;

3.5.2. строга выконваць патрабаванні нарматыўных заканадаўчых і лакальных дакументаў: Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Дэкрэт ад 26 ліпеня 1999 № 29, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины”, Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 “Об усилении требований к руководящим кадрам и работникам организаций”, Статут, дадзеныя Правілы, службовыя і рабочыя інструкцыі, калектыўны дагавор, План мерапрыемстваў па развіцці ўстановы адукацыі, Гадавы план работы ўстановы адукацыі на бягучы навучальны год, план унутранага кантролю, план на месяц, Палажэнні аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні і метадычным савеце, аб загадчыку вучэбнага кабінета і інш.;

3.5.3. строга выконваць устаноўленую працягласць рабочага часу, імкнуцца да павышэння якасці і выніковасці выконваемай работы, праяўляць творчую ініцыятыву;

3.5.4. прыходзіць на работу не пазней, чым за 10 хвілін да яе пачатку, адыходзіць пасля яе заканчэння і перадачы сваіх паўнамоцтваў іншаму работніку;

3.5.5. выконваць устаноўленыя адпаведнымі Правіламі і інструкцыямі патрабаванні па АП (бяспекі работы, вытворчай санітарыі, пажарнай і электрабяспекі), працаваць у выдадзенай спецыяльнай адзежы і абутку, карыстацца іншымі сродкамі індывідуальнай абароны;

3.5.6. прытрымлівацца дзелавога ці класічнага стылю ў адзежы і прычосцы, насіць бэйдж з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку;

3.5.7. быць уважлівым і адносіцца з павагай да дзяцей, бацькоў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў) і членаў калектыва;

3.5.8. не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым работнікам выконваць іх працоўныя абавязкі;

3.5.9. асцярожна ставіцца да маёмасці наймальніка, рацыянальна яе выкарыстоўваць, прымаць меры да прадухілення шкоды;

3.5.10. у выпадку дапушчэння падчас выканання сваіх службовых і функцыянальных абавязкаў пашкоджання маёмасці ўстановы адукацыі, прыняць меры па пакрыцці шкоды вінаватым ці несці персанальную адказнасць па пакрыцці прычыненай шкоды;

3.5.11. выконваць устаноўлены парадак захоўвання матэрыяльных каштоўнасцяў і дакументаў;

3.5.12. прымаць меры па неадкладнамупрадухіленнюпрычын і ўмоў, што перашкаджаюць звычайнаму выкананню працы (аварыя, прастой,надзвычайныя сітуацыі і інш.), і неадкладна паведамляць пра здарэнне  дырэктару школыабо яго намесніку;

3.5.13. утрымоўваць абсталяванне, прыстасаванні і іншыя тэхнічныя сродкі ў рабочым стане, падтрымліваць парадак і чысціню на сваім рабочым месцы, а таксама на тэрыторыі ўстановы адукацыі, дзе праходзіць рабочы працэс;

3.5.14. сістэматычна павялічваць дзелавую кваліфікацыю і прадукцыйнасць работы;

3.5.15. выконваць іншыя абавязкі, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных актаў і працоўнага дагавору (кантракту);

3.5.16. рыхтаваць замацаваныя за імі памяшканні, кабінеты да новага навучальнага году;

3.5.17. строга выконваць патрабаванні інструкцый па пажарнай бяспецы і інструкцыю па эвакуацыі пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый.

3.6. Педагагічны, абслугоўваючы і дапаможны тэхнічны персанал у сувязі з вытворчай неабходнасцю прыцягваецца да выканання гаспадарчых і іншых прац, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў і ўменняў (дробны і бягучы рамонт, праца па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы памяшканняў да новага навучальнага года і г. д.) у межах устаноўленага для іх рабочага часу ці па-за рабочым (па згодзе работніка) з дадатковым матэрыяльным стымуляваннем выкананай работы згодна ўмоў калектыўнага дагавора і праходжання пазапланавага інструктажу па АП і ПБ;

3.7. Круг пэўных абавязкаў педагагічных работнікаў і абслугоўваючага персаналу вызначаецца тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку, патрабаваннямі Статуту, службовымі і рабочымі інструкцыямі, зацверджанымі наймальнікам (дырэктарам школы).

3.8. Педагагічныя работнікі абавязаны:

3.8.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, які забяспечвае атрыманне навучэнцамі ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам агульнай сярэдняй адукацыі і патрабаваннямі праграм па вучэбных прадметах;

3.8.2. прыходзіць на работу не пазней, чым за 10 хвілін да пачатку сваіх урокаў, лічыцца свабоднымі пасля іх заканчэння і сканчэння пазакласных мерапрыемстваў праз 10 хвілін, пасля таго як правядуць агляд санітарна-гігіенічнага, супрацьпажарнага, электрабяспечнага стану памяшкання і арганізуюць прывядзенне яго ў парадак;

3.8.3. знаёміцца з тыднёвым (штомесячным) планам работы ўстановы адукацыі, бягучымі аб’явамі, якія размешчаны на дошцы аб’яў і інфармацыйных стэндах, з раскладам вучэбных заняткаў, магчымымі заменамі ўрокаў, загадамі і распараджэннямі дырэктара школы або яго намеснікаў;

3.8.4. мець рабочы план на кожны праводзімы ўрок, занятак ці мерапрыемства;

3.8.5. пасля правядзення апошняга ўроку суправаджаць навучэнцаў з класа ў гардэроб, кантраляваць іх паводзіны ў гардэробе, адправіць дахаты;

3.8.6. настаўнікі, пасля ўрокаў якіх вучніхарчуюцца:

3.8.6.1. адпускаюць дзяжурных вучняў па сталовай з уроку за 15 хвілін;

3.8.6.2. аганізавана, пасля званка з вучэбнага занятка, суправаджаюць вучняў у сталовую;

3.8.6.3. абавязкова адзначаюць пад подпіс колькасць вучняў па зонам (чыстая і забруджаная) у адпаведным журнале.

3.8.7. садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных, творчых здольнасцяў навучэнцаў;

3.8.8. весці прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў сярод навучэнцаў;

3.8.9. своечасова інфармаваць бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў пра парушэнне імі Статуту і Правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў школы;

3.8.10. паважаць гонар і вартасцьнавучэнцаў і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў);

3.8.11. праводзіць тлумачальныя, інфармацыйна-адукацыйныя і прапагандысцкія мерапрыемствы з навучэнцамі па недапушчэнні курэння;

3.8.12. адключыць і не карыстацца мабільнымі тэлефонамі пад час урокаў і іншых заняткаў з вучнямі (факультатыўны, стымулюючы, падтрымліваючы, гурток, секцыя, інфармацыйная і класная гадзіны і г.д.), калі гэта не прадугледжана адукацыйным працэсам;

3.8.13. педагагічныя работнікі ў якасці класнага кіраўніка абавязаны:

3.8.14.1. патрабаваць ад усіх навучэнцаў установы адукацыі абавязковага нашэння ўстаноўленай Статутам, Правіламі унутранага распарадку для навучэнцаў формы адзежы і прычоскі;

3.8.14.2. арганізаваць работу з бацькамі, кожную чвэрць праводзіць бацькоўскія сходы;

3.8.14.3. вывучаць асаблівасці сямейнага выхавання навучэнцаў з перыядычнасцю наведвання непаўналетніх - 1 раз у год; часцей – пры ўзнікненні такой неабходнасці.Сем'і навучэнцаў 1-х, 5-х, 10-х класаў, сем'і якія зноў прыбылі ў клас рэкамендуецца наведаць да 1 лістапада; сем'і, знаёмства з якімі ўжо адбылося раней, - да 1 студзеня;

3.8.14.4. вывучаць якасць выхавання і індывідуальна-асобасныя асаблівасці кожнага вучня ў класе з мэтай удасканалення выхаваўчага працэсу;

3.8.14.5. ажыццяўляць у класе ідэалагічную і выхаваўчую работу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

3.8.14.6. праводзіць штотыдзень інфармацыйныя гадзіны з мэтай своечасовага азнаямлення навучэнцаў з сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным і культурным жыццём краіны;

3.8.14.7. праводзіць штотыдзень класную гадзіну па запланаванай тэматыцы, а таксама не радзей аднаго разу ў месяц па пытаннях дысцыплінарнай адказнасці, выніках навучальнай дзейнасці навучэнцаў, удзелу ў грамадска карыснай працы, культурным і грамадскім жыцці ўстановы адукацыі;

3.8.14.8. ажыццяўляць кантроль за станам паспяховасці, вучэбнай дысцыпліны і наведвальнасці вучэбных заняткаў вучнямі,  пастаянна інфармаваць бацькоў (законных прадстаўнікоў) аб паспяховасці, выпадках парушэнняў дысцыпліны і пропусках вучэбных заняткаў па неўважлівых прычынах з мэтай павышэння адказнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) за вынікі навучання і выхавання вучняў;

3.8.14.9. спрыяць стварэнню ўмоў для паспяховай вучэбнай дзейнасці вучняў, умацаванню дысцыпліны падчас адукацыйнага працэсу, развіццю ўменняў і навыкаў самастойнай навучальнай працы, адаптацыі ва ўстанове адукацыі;

3.8.14.10. спрыяць стварэнню ў класе здароўезберагаючай прасторы, захаванню і ўмацаванню фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў;

3.8.14.11. сумесна з сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай установы адукацыі вывучаць асаблівасці сямейнага выхавання навучэнцаў, выяўляць вучняў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праводзіць работу па прафілактыцы сямейнага няшчасця і сацыяльнага сіроцтва, падтрымцы непаўналетніх, якія знаходзяцца у сацыяльна небяспечным становішчы, прававой асвеце вучняў, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін;

3.8.14.12. аказваць педагагічную падтрымку органам вучнёўскага самакіравання, першасным арганізацыям грамадскіх аб'яднанняў “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, іншым дзіцячым і моладзевым грамадскім аб’яднанням, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

3.8.14.13. развіваць традыцыі ўстановы адукацыі, садзейнічаць забеспячэнню выканання Правілаў, абароны праў і законных інтарэсаў вучняў;

3.8.14.14. садзейнічаць другаснай занятасці вучняў, іх творчай, культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, удзелу ў працы аб’яднанняў па інтарэсах, дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання;

3.8.14.15. ажыццяўляць арганізацыю выхаваўчага працэсу ў класе ў пазаўрочны час, шосты школьны дзень тыдня і канікулярны перыяд;

3.8.14.16. спрыяць  фармаванню згуртаванага класнага калектыву, заснаванага на прынцыпах павагі і добразычлівага стаўлення да кожнага навучэнца незалежна ад матэрыяльнага становішча і сацыяльнага статуту яго бацькоў;

3.8.14.17. садзейнічаць арганізацыі харчавання і медыцынскага абслугоўвання вучняў ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі;

3.8.14.18. выконваць устаноўленыя патрабаванні па ахове працы і стварэнню бяспечных умоў для здароўя і жыцця вучняў;

3.8.14.19. аздаравіць за каляндарны год усіх вучняў класа, якія падлягаюць аздараўленню ў аздараўленчых лагерах і санаторыях;

3.8.14.20. выязжаць з вучнямі класу на аздараўленне.

3.8.14. перад удзелам у розных масавых мерапрыемствах (алімпіяды, спартыўныя спаборніцтвы, кросы і г. д.) з навучэнцамі як у школе, так і за яе межамі адказнымі асобамі (настаўнік, класны кіраўнік, кіраўнік групы) праводзіцца абавязковае навучанне і праверка ведаў па мерах бяспекі пры правядзенні пэўнага мерапрыемства з адпаведным запісам у пратаколе навучання;

3.8.15. настаўнікі, якія па тых ці іншых уважлівых прычынах не могуць праводзіць урокі, абавязаны загадзя папярэдзіць намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце і сваю адсутнасць павінны падцвердзіць апраўдальным дакументам;

3.8.16. настаўнікі ў канцы навучальнага года рыхтуюць творчыя, дыягнастычныя справаздачы па выніках работы за навучальны год па сваім прадмеце і замацаванаму класу;

3.8.17. педагагічныя работнікі нясуць адказнасць за ўжыванне антыпедагагічных мер уздзеяння на навучэнцаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

3.9. Тэхнічныя работнікі абавязаны:

3.9.1. своечасова, паводле зацверджанага дырэктарам школы графіка работы, прыбываць на сваё працоўнае месца і прымаць ключы паводле вопісу, здзяйсняць абыход і агляд не радзей, чым праз кожную гадзіну даручанага аб’екта і ў журнале перадачы дзяжурстваў рабіць адзнаку пра стан будынка, памяшканняў і дваровай тэрыторыі аб’екта;

3.9.2. весці рэгістрацыю наведвальнікаў у журнале па ўстаноўленай форме і рэгістрацыю прыходу і адыходу, дапускаць ва ўстанову адукацы наведваьнікаў толькі пасля атрымання дазволу дырэктара школы (у час яго адсутнасці яго намеснікаў);

3.9.3. на працягу працоўнай змены сачыць за санітарным станам замацаванага ўчастку, захаванасцю мэблі, раслін, стэндаў і г. д.;

3.9.4. несці адказнасць за дапушчэнне шкоды маёмасці падчас урокаў і прымаць меры па выяўленні вінаватых або аднаўленню шкоды;

3.9.5. прыцягваецца (дапаможны тэхнічны і абслугоўваючы персанал) да выканання прац вытворчай неабходнасці па-за службовых абавязкаў (выкананне даручэнняў аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама па грамадска значнай рабоце, пакоска тэрыторыі, паліў і праца на кветніках, пагрузка і разгрузка матэрыялаў, ліквідацыя надзвычайных сітуацый, выкананне тэрміновых прац і г. д.) у межах устаноўленага для іх рабочага часу ці па-за рабочым (па згодзе работніка) з дадатковым матэрыяльным стымуляваннем выкананай работы паводле ўмоў калектыўнага дагавора і правядзенага мэтавага інструктажу па ПБ і АП;

3.9.6. удзельнічаць ў падрыхтоўцы замацаванага ўчастку да работы ў асенне-зімовы перыяд;

3.9.7. у канікулярны перыяд удзельнічаць ў бягучым рамонце і падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да навучальнага года, добраўпарадкаванні тэрыторыі (па меры вытворчай неабходнасці і ў іншы час);

3.9.8. своечасова, паводле зацверджанага графіка, прыбываць на сваё рабочае месца і прымаць ключы паводле вопісу, праводзіць абыход і агляд даручанага аб’екту і ў журнале перадачы дзяжурстваў робіць адзнаку пра стан будынка, памяшканняў і дваровай тэрыторыі прынятага аб’екта і аб выніках дзяжурства змененага;

3.9.9. неадлучна знаходзіцца на сваім рабочым месцы, не дапускаць сну падчас дзяжурства;

3.9.10. прыбіральшчыкі службовых памяшканняў штотыдзень праводзяць генеральныя ўборкі замацаваных за імі участкаў.

3.10. работнікі гардэроба не нясуць адказнасці за рэчы і іншыя каштоўнасці, змешчаныя ў кішэнях верхняй адзежы навучэнцаў, а таксама за шалікі, пальчаткі, шапкі;

3.11. Наймальнік (дырэктар школы) абавязаны:

3.11.1. забяспечыць работніка працай у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, калектыўным і працоўным дагаворамі, яго паўнамоцтвамі;

3.11.2. выплачваць заработную плату ва ўстаноўленыя тэрміны, але не радзей аднаго разу ў месяц;

3.11.3. выконваць устаноўленыя нормы і правілы па ахове працы, ствараць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы з улікам фінансавання;

3.11.4. забяспечваць сумесна з замацаванымі адказнымі асобамі належны тэхнічны стан абсталявання на рабочых месцах, выконваць нормы па АП жанчын, моладзі і інвалідаў;

3.11.5. прымаць неабходныя меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму, прафесійных і іншых захворванняў работнікаў, пастаянна кантраляваць веды і выкананне работнікамі патрабаванняў інструкцый па АП (бяспекі работы, вытворчай санітарыі, пажарнай бяспекі і электрабяспекі), своечасова і правільна праводзіць расследаванні і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці;

3.11.6. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам і лакальнымі нарматыўнымі актамі, своечасова прадастаўляцьільготы і кампенсацыюработнікам у сувязі са шкоднымі ўмовамі работы (скарочаны працоўны дзень, дадатковыя адпачынкі, лячэбна-прафілактычнае харчаванне і інш.);

3.11.7. забяспечваць работнікаў у адпаведнасці з устаноўленымі нормамі і фінансаваннем спецыяльнай адзежай, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны, арганізоўваць належнае захоўванне і нагляд за гэтымі сродкамі;

3.11.8. заключаць ва ўстаноўленым парадку калектыўны дагавор па рашэнні вытворчых і сацыяльна-эканамічных пытанняў;

3.11.9. выконваць заканадаўства аб працы, умовы, устаноўленыякалектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі актамі і працоўнымі дагаворамі;

3.11.10. распрацоўваць,зацвярджацьслужбовыя і рабочыя інструкцыі і іншыя лакальныя нарматыўныя акты, якія рэгламентуюць працоўныя абавязкі работнікаў;

3.11.11. забяспечваць павышэнне кваліфікацыі работнікаў, ствараць неабходныя ўмовы для сумяшчэння работы з навучаннем, пры атрыманні першай сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі;

3.11.12. ажыццяўляць кантроль за выкананнем работнікамі ўстановы адукацыі ўскладзеных на іх абавязкаў, патрабаванняў Статуту, калектыўнага дагавору, дадзеных Правілаў;

3.11.13. прыцягваць да дысцыплінарнага спагнання парушальнікаў працоўнай дысцыпліны;

3.11.14. забяспечваць удзел работнікаў у кіраванні ўстановай адукацыі, своечасова разглядаць крытычныя заўвагі работнікаў і паведамляць ім пра прынятыя меры;

3.11.15. уважліва ставіцца да патрэб і запытаўработнікаў;

3.11.16. выконваць іншыя абавязкі, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных актаў, калектыўных і працоўных дагавораў;

3.11.17. забяспечваць выкананне патрабаванняў па захаванні жыцця і здароўя навучэнцаў, работнікаў падчас адукацыйнага працэсу, выкананне службовых абавязкаў;

3.11.18. аб усіх сур’ёзных выпадках траўматызму і надзвычайных здарэннях дырэктар школы (яго намеснік) паведамляе ў аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама;

3.11.19. устанаўлівацьработнікам установы адукацыі па ўзгадненні з рабочым калектывам і прафсаюзным камітэтам за кошт і ў межах сродкаў, накіраваных на аплату работы, памеры надбавак, даплат, прэмій і іншых выплат стымулюючага характару;

3.11.20. забяспечыць выкананне мер па недопушчэнні курэння ва ўстанове адукацыі;

3.11.21. прымацьадпаведныя меры ў дачыненніработнікаў, навучэнцаў, парушаючых дадзеныя Правілы, Правілы унутранага распарадку для навучэнцаў школы,  якія дапускаюць курэнне ва ўстанове адукацыі.

3.12. У выпадках, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам і калектыўным дагаворам, наймальнік ажыццяўляе свае абавязкі з удзелам ці па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам школы;

3.13. Працоўны час і яго выкарыстанне:

3.13.1. рабочым часам лічыцца час, на працягу якога работнік выконвае ці павінен быў выконваць свае рабочыя абавязкі пад кіраўніцтвам і кантролем наймальніка;

3.13.2. рэжым працоўнага часу, або парадак размеркавання ўстаноўленай заканадаўствам для работнікаў установы адукацыі нормы працягласці працоўнага часу і часу адпачынку на працягу вызначанага каляндарнага перыяду вызначаецца дадзенымі Правіламі, графікамі зменнасці (работы), раскладам вучэбных заняткаў і Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь;

3.13.3. рэжым работы школы абумоўлены 6-дзённым рабочым і 5-дзённым(у дзве змены) вучэбнымі тыднямі, рэжымам працы з 8.00 да 20.00. Вучэбныя заняткі пачынаюцца ў 8.15, заканчваюцца ў 19.30. Работа школьных мерапрыемстваў павінна скончыцца не паздней 21.30. Шосты школьны дзень можа выкарыстоўваецца для правядзення кансультацый бацькоў вучняў, факультатыўных заняткаў у V-XI класах, гуртковай працы, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, арганізацыйна-выхаваўчай работы. Выхадны дзень – нядзеля. Рэжым работышколы вызначаецца загадам дырэктара школы;

3.13.4. поўная працягласць рабочага часу не можа перавышаць 40 гадзін у тыдзень. Педагагічным работнікам устанаўліваецца скарочаная працягласць рабочага часу не больш за 36 гадзін у тыдзень;

3.13.5. працягласць працоўнага часу педагагічных работнікаў пры выкананні службовых інструкцый, складаецца з нармаванай і ненармаванай частак працоўнага часу;

3.13.6. нармаванай часткай працоўнага часу педагагічных работнікаў з’яўляецца ўстаноўлены ім аб’ём выкладчыцкай працы, гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы, дадатковага кантролю вучэбнай дзейнасці навучэнцаў. Фактычнае выкананне гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю вучэбнай дзейнасці навучэнцаў адлюстроўваецца настаўнікам у журнале аналагічна запісаў аб праведзеных вучэбных занятках;

3.13.7. ненармаваная частка працы, якая патрабуе выдаткаў працоўнага часу, але якая не мае дакладных межаў, выконваецца педагагічнымі работнікамі ў адпаведнасці з іх службовымі абавязкамі;

3.13.8. расклад вучэбных заняткаў, складзены з улікам педагагічнай мэтазгоднасці, выканання санітарна-гігіенічных нормаў, максімальнай эканоміі часу педагагічных работнікаў, асаблівасцяў работы ўстановы адукацыі, зацвярджаецца дырэктарам школы ці ўпаўнаважанай ім адказнай асобай і ўзгадняецца з прафсаюзным камітэтам школы;

3.13.9. для работнікаў, праца якіх адбываецца па зменах, складаецца графік зменнасці, які зацвярджаецца дырэктарам школы ці ўпаўнаважанай ім адказнай асобай і ўзгадняецца з прафсаюзным камітэтам школы. У графіку зменнасці вызначаецца працягласць, час пачатку і заканчэнне штодзённай работы (змены), чаргаванне змен, перапынкі для адпачынку, выхадныя дні;

3.13.10. графікі зменнасці даводзяцца да ведамаработнікаў не пазней, чым за месяц да ўвядзення іх у дзеянне;

3.13.11. для работнікаў, у якіх устаноўленая заканадаўствам норма рабочага дня ці рабочага тыдня не можа быць рэалізавана (адпаведна, кожны дзень ці тыдзень), ужываецца суміраваны ўлік працоўнага часу. Пры гэтым агульная працягласць працоўнага часу за ўліковы перыяд (месяц, квартал, паўгоддзе, год) не павінны перавышаць устаноўленай планавым фондам працягласці працоўнага часу (40 гадзін у тыдзень);

3.13.12. дырэктару школы, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце, педагогу сацыяльнаму, педагогу-псіхолагу, педагогу-арганізатару, бібліятэкару ўстаноўлены суміраваны улік рабочага часу па шасцідзённым рабочым тыдні з улікам перапынку для прыёма ежы і адпачынку або без яго, з раздзяленнем рабочага часу на часткі у вызначаныя дні графікам работы (па меры неабходнасці), які зацверджаны дырэктрам школы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам. Працоўны тыдзень складае 40 гадзін;

3.13.13. прыбіральшчыкам службовых памяшканняў, кіраўнікам фізічнага выхавання для работы з вучнямі ўстаноўлены суміраваны ўлік рабочага часу па пяцідзённым рабочым тыдні, з улікам перапынку для прыёма ежы і адпачынку або без яго, з раздзяленнем рабочага часу на часткі у вызначаныя дні графікам работы (па меры неабходнасці), які зацверджаны дырэктрам школы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам. Працоўны тыдзень складае 40 гадзін;

3.13.14. інспектару па кадрам, інжынеру-праграмісту, лабаранту, намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце, сакратару, рабочаму па комплекснаму абслугоўванню будынка і збудаванняў V разраду, ўстанаўліваецца пяцідзённы рабочы тыдзень, сторажу, вадзіцелю школьнага аўтобуса шасцідзённы рабочы тыдзень з улікам перапынку для прыёма ежы і адпачынку або без яго, з раздзяленнем рабочага часу на часткі у вызначаныя дні графікам работы (па меры неабходнасці), які зацверджаны дырэктрам школы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам. Працоўны тыдзень складае 40 гадзін. Дапускаецца варыятыўнасць рэжыму работы ў залежнасці ад рэжыму работы школы на канкрэтны перыяд. Пры ўмове працы на няпоўную стаўку можа ўводзіцца дадатковы выхадны дзень на працягу рабочага тыдня, адпаведна зацверджанага дырэктарам школы і ўзгодненага з прафсаюзным камітэтам графіка работы;

3.13.15. прыцягваць работнікаў установы адукацыі да работы і дзяжурства ў выхадныя па графіку і святочныя дні (апроч выключных выпадкаў, якія прадугледжаны заканадаўствам і калектыўным дагаворам ці неадпрацоўкі тыднёвага сумарнага працоўнага часу) можна толькі са згоды работніка;

3.13.16. за дзяжурства ці работу ў выхадныя і святочныя дні па графіку, па дамове паміж работнікамі і дырэктарам школы прадастаўляецца іншы дзень адпачынку або праводзіцца аплата, ў выпадку тыднёвай выпрацоўкі свайго рабочага часу, з фонду прэміравання;

3.13.17. забараняецца прыцягваць да дзяжурства і да работы ў выхадныя і святочныя дні цяжарных жанчын і маці, якая мае дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў (выключэнне: згода работніка);

3.13.18. дырэктар школы (яго намеснік) арганізуе на грамадскіх пачатках з ліку педагагічных работнікаў дзяжурства па ўстанове адукацыі. Дзяжурства павінна пачынацца не пазней, чым за 15хвілін да пачатку заняткаў і працягвацца не больш за 15хвілін пасля іх заканчэння. Графік складаецца на месяц (чвэрць, паўгоддзе) і зацвярджаецца дырэктарам школы;

3.13.19. вучэбныя кабінеты адкрываюцца да званка на ўрок. Пасля прыёму вучэбнага кабінета дзяжурныя дазваляюць уваходзіць у яго вучням і даюць ім магчымасць пачаць падрыхтоўку да ўрокаў, пасля чаго яны выходзяць на перапынак, а дзяжурныя, тым часам,праветрываюць памяшканне і рыхтуюць яго да заняткаў (прыводзяць у парадак дошку);

3.13.20. час восеньскіх, зімовых і веснавых канікулаў, а таксама час летніх канікулаў, якія не супадаюць са штогадовым адпачынкам работнікаў, з’яўляюцца рабочым часам. У гэтыя перыяды яны прыцягваюцца да педагагічнай, арганізацыйнай і іншай работы ў межах часу, які не перавышае працоўнага часу работнікаў з ненармаваным рабочым днём;

3.13.21. педагагічны, навучальна-дапаможны і абслугоўваючы персанал установы адукацыі пры адсутнасці штатных адзінак можа прыцягвацца да выканання гаспадарчых і іншых работ, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў і ўменняў (дробны рамонт, праца на тэрыторыі ўстановы па добраўпарадкаванні, падрыхтоўка ўстановы адукацыі да новага навучальнага года і інш.), у межах устаноўленага ім працоўнага часу і з праходжаннем інструктажу па АП і ПБ;

3.13.22. тэхнічны і абслугоўваючы персанал пры адсутнасці штатных адзінак можа прыцягвацца да выканання прац вытворчай неабходнасці па-за службовых абавязкаў (выкананне даручэнняў аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама па грамадска значных працах, падкоска тэрыторыі, паліванне кветнікаў, дзяжурства на вахце, пагрузка і разгрузка матэрыялаў і рэчаў, падрыхтоўка памяшканняў да семінараў і іншых мерапрыемстваў, ліквідацыя надзвычайных сітуацый, выкананне аварыйных і тэрміновых грамадска значных прац і г. д.), якія не патрабуюць спецыяльнай кваліфікацыі і ў межах устаноўленага ім працоўнага часу з правядзеннем інструктажу па АП і ПБ;

3.13.23. працоўны час педагагічных работнікаў у канікулярны перыяд рэгламентуецца пастановамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.09.2011 № 255 “Об установлении сокращенной продолжительности рабочего времени отдельным категориям педагогических работников и признании утратившими силу отдельных постановлений Министерства образования Республики Беларусь” і ад 22.07.2013 № 51 “О внесении изменений в постановление Министерства образования Республики Беларусь от 5 сентября 2011 г. № 255”;

3.13.24. пачатак працоўнага дня настаўнікаў падчас канікулаў не пазней 10.00  па6-дзённаму працоўнаму тыдню;

3.13.25. працягласць працоўнага часу іншых работнікаў рэгулюецца арт. 112 працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і не можа перавышаць 40 гадзін у тыдзень;

3.13.26. час прыходу і адыходу работнікаў кантралюецца дзяжурнымі адміністратарамі. У канікулярны перыяд педагагічныя работнікі абавязаны зрабіць запіс рэгістрацыі часу прыходу і адыходуўжурнале ўліку рабочага часу;

3.13.27. класныя журналы знаходзяцца ў настаўніцкай. Настаўнік асабіста бярэ класны журнал на ўрок і асабіста, своечасова, ставіць яго на вызначанае месца пасля ўроку. Катэгарычна забараняецца перадаваць класныя журналы навучэнцам;

3.13.28. ва ўстанове адукацыі арганізуецца дзяжурства навучэнцаў і адміністрацыі. Штодня, па асобным графіку, дзяжурыць прадстаўнік адміністрацыі (намеснік дырэктара, дырэктар школы), які вырашае ў гэты дзень усе арганізацыйныя і кантралюемыя пытанні. Дзяжурства ажыццяўляецца паводле прынятага палажэння аб дзяжурстве ва ўстанове адукацыі. Дзяжурны настаўнік і навучэнцы па ўстанове адукацыі носяць бэйдж;

3.13.29. кожны дзень адказны за дзяжурства настаўнік разам з адказнымі за дзяжурства вучнем і прадстаўніком адміністрацыі ўстановы адукацыі робяць адпаведныя адзнакі ў журнале рэгістрацыі дзяжурстваў;

3.13.30. загадчыкі вучэбных кабінетаў і класныя кіраўнікі 1 раз у чвэрць арганізуюць генеральную ўборку замацаваных за імі кабінетаў;

3.13.31. дзяжурны адміністратар напачатку вучэбнага тыдня (у панядзелак) праводзіць лінейку з дзяжурным класам у 09.55, а ў другой змене за 10 хвілін да пачатку 1-га ўроку (чацвер);

3.13.32. вучэбная нагрузка педагагічным работнікам на новы навучальны год устанаўліваецца дырэктарам школы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам. Гэта праца павінна быць завершана да заканчэннявучэбнага года і адыходу педагагічных работнікаў у водпуск;

3.13.33. пры устанаўленні нагрузкі ў педагагічных работнікаў, як правіла, павінна захоўвацца пераемнасць класаў (груп), а таксама гарантаваны законам мінімум вучэбнай нагрузкі;

3.13.34. няпоўная вучэбная нагрузка педагагічным работнікам можа ўстанаўлівацца толькі з іх пісьмовай згоды;

3.13.35. рознагалоссі педагагічных работнікаў з дырэктарам школы па пытаннях устанаўлення вучэбнай нагрузкі разглядаюцца ў камісіі па працоўных спрэчках, прафсаюзным камітэце, судзе;

3.13.36. чарговасць прадастаўлення штогадовых водпускаў устанаўліваецца дырэктарам школы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам і з улікам неабходнасці забеспячэння нармальнай работы ўстановы адукацыі;

3.13.37. адпачынкі педагагічным работнікам прадстаўляюцца, як правіла, у перыяд летніх канікул;

3.13.38. графік водпускаў складаецца на кожны каляндарны год не пазней 5 студзеня бягучага года і даводзіцца да ведама ўсіх работнікаў установы адукацыі;

3.13.39. прадстаўленне водпуска дырэктару школы афармляецца загадам па раённым аддзеле па адукацыі, іншым работнікам – загадам па ўстанове адукацыі;

3.13.40. педагагічным і іншым работнікам установы адукацыі забараняецца змяняць па сваім меркаванні расклад урокаў (заняткаў) і графік работы, працягласць урокаў (заняткаў) і перапынкаў (перамен) паміж імі;

3.13.41. прысутнасць у класе (групе) падчас урока ці заняткаў работнікаў установы ці іншых асоб дапускаецца толькі з дазволу дырэктара школы або яго намесніка і з папярэднім паведамленнем педагагічнага работніка;

3.13.42. бацькі навучэнцаў ці асобы, якія іх замяняюць, могуць уваходзіць у клас толькі пры умове папярэдне атрыманага дазволу ад адміністрацыі і ў суправаджэнні дзяжурнага настаўніка ці адміністратара;

3.13.43. педагагічныя работнікі, якія па тых ці іншых уважлівых прычынах не могуць праводзіць урокі, абавязаны загадзя папярэдзіць дырэктара школы і намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. Сваю адсутнасць яны павінны пацвердзіць апраўдальным дакументам.

3.14. Дырэктару школы (ці яго намеснікам) забараняецца:

3.14.1. адцягваць педагагічных работнікаў у вучэбны час ад іх непасрэднай работы для выканання грамадскіх абавязкаў і правядзення мерапрыемстваў, не звязаных з адукацыйным працэсам (спартыўныя спаборніцтвы, заняткі мастацкай самадзейнасцю, турыстычныя паездкі і інш.);

3.14.2. праводзіць у працоўны час сходы, пасяджэнні, нарады па грамадскіх справах.

3.15. Дырэктар школы абавязаны арганізаваць улік яўкі на работу і адыходу з работы кожнага работніка ўстановы адукацыі.

4. Рэгуляванне дысцыпліны работы:

4.1. Устанавіць:

4.1.1. працоўная дысцыпліна – абавязковае для ўсіх работнікаў падпарадкаванне ўстаноўленаму ўнутранаму працоўнаму распарадку і належнае выкананне службовых абавязкаў;

4.1.2. неаднаразовае невыкананне аднаго ці некалькіх пунктаў без аб’ектыўных на тое прычын дадзеных Правілаў, службовай і рабочай інструкцыі, патрабаванняў гадавога плану работы на навучальны год, загадаў і распараджэнняў дырэктара школы лічыць парушэннем працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны;

4.1.3. абавязак выконваць працоўную дысцыпліну з’яўляецца адным з асноўных абавязкаў работніка;

4.1.4. за невыкананне працоўных абавязкаў ці неналежнае іх выкананне да работнікаў ужываюцца меры дысцыплінарнага ўздзеяння згодна працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, сапраўдных Правілаў і калектыўнага дагавора.

4.2. Зацвердзіць, нароўні з мерамі заахвочвання за работу і дысцыплінарную адказнасць паводле Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, лакальныя меры заахвочвання і вымовы для работнікаў установы адукацыі, якія ўжываюцца праз аналіз у штотыднёвых планах за належнае ці неналежнае выкананне працоўных абавязкаў:

4.2.1. Заахвочвальныя:

4.2.1.1. падзяка;

4.2.1.2. адзначыць з дадатнага боку і г. д.

4.2.2. Ганьбавальныя:

4.2.2.1. адзначыць недастатковую работу;

4.2.2.2. указаць на неналежнае выкананне службовых абавязкаў ці нізкую выканальніцкую дысцыпліну.

4.3. Да работнікаў, якія здзейснілі дысцыплінарную правіннасць, якая была зафіксавана ва ўліковай дакументацыі ўнутранага кантролю, у даведках па выніках праверак кантралюючых асоб і органаў, і ў іншых дакументах, незалежна ад мер дысцыплінарнага спагнання, могуць ужывацца таксама наступныя меры: пазбаўленне прэмій, змена часу прадастаўлення працоўнага водпуску, адмова ў водпуску без утрымання і інш;

4.4. Права выбару мер дысцыплінарнага спагнання, зніжэнне ці пазбаўленне прэміі паводле заканадаўства і сапраўдных Правілаў, калектыўнага дагавора прыналежыць дырэктару школы і афармляецца загадам праз узгадненне з прафсаюзным камітэтам;

4.5. Дырэктар школы сумесна з прафсаюзным камітэтам і прадстаўнікамі ад працоўнага калектыву (праз дэлегіраванне паўнамоцтваў кіраўнікам школьных вучэбных метадычных аб’яднанняў, атэстацыйнай камісіі, дзяжурным адміністратарам і дзяжурным настаўнікам) забяспечваюць на аснове прынцыпу сацыяльнага партнёрства:

4.5.1. выкананне дадзеных Правілаў;

4.5.2. выкананне працоўнай і вытворчай дысцыпліны;

4.5.3. матэрыяльнае стымуляванне ініцыятывы і актыўнасці работнікаў установы адукацыі.

4.6. Педагагічны работнік (настаўнік-прадметнік, класны кіраўнік, кіраўнікгуртка, факультатыва, пазаўрочнага мерапрыемства) абавязаны мець рабочы план правядзення занятка, адпаведна яму неабходную нагляднасць, раздаткавы матэрыял, тэхнічныя сродкі і абсталяванне;

4.7. Пры складанні раскладу вучэбных заняткаў (графікаў факультатыўных заняткаў) настаўнікі не маюць права прэтэндаваць на зручны для іх расклад урокаў і заняткаў у парушэнне патрабаванняў дзеючых санітарных нормаў і правілаў;

4.8. Забараняецца педагагічным і іншым работнікам установы адукацыі змяняць па сваім меркаванні без узгаднення з кіраўніцтвам школы расклад і месца правядзення ўрокаў, заняткі гурткоў, факультатываў, графік работы, працягласць заняткаў і работы без паведамлення і ўзгаднення з дырэктарам школы ці дзяжурным адміністратарам;

4.9. Змена раскладу, графіка работы, месца правядзення заняткаў без узгаднення з дырэктарам школы ці дзяжурным адміністратарам, і адсутнасць аб’ектыўнай аргументацыі на тое, лічыць парушэннем працоўнай дысцыпліны і дысцыплінарнай правіннасцю;

4.10. Нядбайнае афармленне фінансава-ўліковай дакументацыі, нясвоечасовыя і ў парушэнне патрабаванняў запісы праведзеных заняткаў, якія пацягнулі за сабой адзнаку адказных асоб і кантралюючых органаў кантрольнай дакументацыі, лічыць парушэннем выканальніцкай дысцыпліны і дысцыплінарнай правіннасцю;

4.11. Работнік, які дапусціў пры выкананні працоўных абавязкаў (наўмысна ці ненаўмысна) матэрыяльную шкоду і страту маёмасці наймальніка, абавязаны прыняць меры па пакрыцці шкоды.

5. Заахвочванні за поспехі ў рабоце:

5.1. За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей, працяглую і бездакорную работу, наватарства ў рабоце і іншыя дасягненні ўжываюцца наступныя заахвочванні:

5.1.1. аб’ява падзякі;

5.1.2. прэміраванне;

5.1.3. прадастаўленне творчых водпускаў;

5.1.4. узнагароджанне граматамі, падзячным пісьмом, каштоўным падарункам;

5.1.5. занясенне на Дошку пашаны, у Кнігу пашаны і інш.;

5.1.6. занясенне ў рэйтынгавую табліцу (“Лепшы ў рэйтынгу”) і інш.

5.2. Парадак ужывання заахвочванняў вызначаецца ў калектыўным дагаворы;

5.3. Заахвочванні за рэзультатыўнуюработу даводзяцца да ведамаработнікаў у становішчы галоснасці;

5.4. Заахвочванні работнікаў установы адукацыі вышэйстаячымі органамі ажыццяўляюцца на падставе прадстаўленняў (хадайніцтваў) дырэктара школы і прафсаюзнага камітэта школы;

5.5. За асаблівыя працоўныя заслугі работнікі ўстановы адукацыі прадстаўляюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку да заахвочванняў: узнагароджанне ордэнамі, медалямі, ганаровымі граматамі, нагруднымі значкамі, - і да прысваення ганаровых званняў і звання лепшага работніка па дадзенай прафесіі;

5.6. Пры ўжыванні мер заахвочвання забяспечваецца спалучэнне матэрыяльнага і маральнага стымулявання работы.

6. Адказнасць за парушэнне працоўнай дысцыпліны:

6.1. За супрацьпраўнае, вiнаватае невыкананне або неналежнае выкананне работнікам сваіх працоўных абавязкаў наймальнік можа ўжываць да работніка наступныя меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага, вымова, пазбаўленне поўнасцю або часткова дадатковых выплат стымулюючага характару на тэрмін да 12 месяцаў, звальненне;

6.2. звальненне ў якасці дысцыплінарнага спагнання можа быць ужыта:

6.2.1. за сістэматычнае невыкананне работнікам без уважлівых прычын абавязкаў, ускладзеных на яго працоўным дагаворам (кантрактам) ці дадзенымі Правіламі, калі да яго раней ужываліся меры дысцыплінарнага ці грамадскага ўздзеяння;

6.2.2. за прагул (у тым ліку адсутнасць на рабоце больш за 3 гадзіны на працягу працоўнага дня) без уважлівых прычын;

6.2.3. за з’яўленне на рабоце ў нецвярозым стане, стане наркатычнага ці таксічнага ап’янення;

6.2.4. за здзяйсненне па месцы работы крадзяжу маёмасці наймальніка, устаноўленага ўступіўшым ў законную сілу прыгаворам суда ці пастановай органа, у кампетэнцыю якога ўваходзіць накладанне адміністрацыйнага спагнання.

6.3. Педагагічны работнік, які з’явіўся на ўрок ці мерапрыемства без рабочага плану і не змог забяспечыць якасць правядзення пры яго адсутнасці, адхіляецца ад далейшага правядзення ўрокаў, мерапрыемстваў у канкрэтнырабочы дзень са складаннем акту (выключэннем можа быць наяўнасць аргументаваных прычын).

7. Дадатковыя падставы прыцягнення да адказнасці:

7.1. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб працы педагагічныя работнікі могуць быць звольнены з работы за здзяйсненне амаральнай правіны, несумяшчальнай з далейшым выкананнем выхаваўчых функцый;

7.2. Работнікі, якія непасрэдна абслугоўваюць матэрыяльныя каштоўнасці, могуць быць звольнены за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, калі гэтыя дзеянні даюць падставу для страты даверу да яго з боку наймальніка;

7.3. Дысцыплінарныя спагнанні на работнікаў накладаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам;

7.4. Да ўжывання спагнання ад парушальніка працоўнай дысцыпліны павінна быць запатрабавана тлумачэнне ў пісьмовай форме;

7.5. Адмова работніка ад дачы тлумачэння афармляецца актам з указаннем прысутнічаючых сведкаў (не меней 2-х);

7.6. Дысцыплінарнае спагнанне ўжываецца не пазней аднаго месяца са дня выяўлення правінасці (не лічачы часу хваробы работніка ці (і) знаходжанні яго ў водпуску);

7.7. Спагнанне не можа быць ужыта пазней шасці месяцаў, а па выніках рэвізіі ці праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці – не пазней 2 гадоў з дня здзяйснення правіннасці. У паказаныя тэрміны не ўключаецца час вытворчасці па крымінальнай справе;

7.8. За кожную правіну можа быць ужыта толькі адно дысцыплінарнае спагнанне;

7.9. Пры накладанні дысцыплінарнага спагнання павінен улічвацца цяжар правінасці, акалічнасці, пры якіх яно здзейснена, папярэдняя работа і паводзіны работніка на вытворчасці;

7.10. Загад аб дысцыплінарным спагнанні з указаннем матываў тлумачыцца (паведамляецца) работніку пад подпіс у 5-дзённы тэрмін. Загад у неабходных выпадках даводзіцца да ведамаработнікаў, якія працуюць у наймальніка;

7.11. Наймальнік мае права замест ужывання дысцыплінарнага спагнання перадаць пытанне пра парушэнне працоўнай дысцыпліны на разгляд працоўнага калектыву ці прафсаюзнай арганізацыі;

7.12. Калі на працягу года з дня ўжывання дысцыплінарнага спагнання работнік не быў падвергнуты новаму дысцыплінарнаму спагнанню, то пасля гэтага тэрміна ён не лічыцца асобай якая падвяргалася дысцыплінарнаму спагнанню;

7.13. Дысцыплінарнае спагнанне можа быць знята наймальнікам да заканчэння гадавога тэрміна як па ўласнай ініцыятыве, так і па хадайніцтве работніка, намесніка дырэктара школы ці працоўнага калектыву.