Мэта: стварэнне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, арыентаванага на забеспячэнне адукацыйнай паспяховасці, павышэнне якасці ведаў і фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай самасвядомасці вучняў.
Задачы:
- удасканаліць адукацыйны працэс пасродкам забеспячэння рэзультатыўнага алімпіяднага руху на ІІІ і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах;
- працягнуць работу па ўдасканаленню кантрольна-ацэначнай і аналітычнай дзейнасці, развіцці прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў па ўкараненні сістэмна-дзейнаснага падыхода ў навучанні, стымуляванні педагогаў да прафесійнага самаразвіцця праз арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі па павышэнні кваліфікацыйнай катэгорыі;
- стварыць неабходныя ўмовы для захавання і ўмацавання фізічнага здароўя вучняў пасродкам рэалізацыі праекта “Школа тэрыторыя здароўя”;
- удасканаліць работу па грамадзянска-патрятычнаму выхаванню вучняў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі праз актывізацыю работы вучнёўскага самакіравання, грамадскіх арганізацый, нацыянальную сімволіку, павышэнне інфармацыйнай культуры вучняў, работу бацькоўскага ўніверсітэту