История и традиции

Год 1936. У вёсцы Струга свята. Уступіла ў дзеянне новая школа, у якой дзеці маглі вучыцца 6 гадоў. Навучанне вялося на польскай мове. Кіраўнічкай (дырэктарам) школы была пані Геня. Працавалі ў школе пані Зося; Глуўка - настаўнік спеваў, Кожух - настаўнік гісторыі і геаграфіі, Вельчынскі - настаўнік фізкультуры. У сярэднім у класах было па 25 вучняў.
Два разы на тыдзень прыходзіў свяшчэннік. У школе было фізічнае пакаранне (ставілі на калені на грэчку, соль) і зубрэнне. Вучань мог сядзець 3-4 гады ў адным класе, калі не засвоіў праграмы. З 1939 года школа працуе як беларускамоўная, пасля аб'яднання з Усходняй Беларуссю. Часткова заняткі ішлі і ў 1940 годзе. Было 4 класы. З 1944 года працавала толькі пачатковая школа. З 1947 года - няпоўная сямігадовая, а з 1948 года - ужо сямігадовая. Статус васьмігадовай школы яна атрымала ў 1962 годзе.
За час існавання школы пасля вайны яе кіраўнікамі былі:
  • 1. Трапец Франя Іванаўна - 1944 г.
  • 2. Бялоў Ягор Яфімавіч - 1945 г.
  • 3. Булыга Яўген Сямёнавіч - 1949-1951 гг.
  • 4. Заблоцкая Вера Герасімаўна - 1951-1952 гг.
  • 5. Хлебавец Яўген Аляксандравіч - 1953-1954 гг.
  • 6. Рамашка Раман Іосіфавіч - 1954 - 1984 гг.
  • 7. Харавец Міхаіл Рыгоравіч - з 1984 - 2012 г.
  • 8. Дзенісовіч Міхаіл Рыгоравіч - з 2012 г.
Першы камень будынка новай школы быў закладзены ў лістападзе 1981 года, а з верасня 1983 - школа пачала функцыяніраваць.