Профильное обучение

 

Клас Мадэль Вучэбныя прадметы Колькасць вучняў Настаўнік
Х 3 Беларуская мова 13 Мароз В.І.
Матэматыка 5 Наскевіч Л.Ф.
Біялогія 8 Хрэнкова В.М.
ХІ 3 Беларуская мова 9 Страха Н.С.
Хімія 6 Хрэнкова В.М.
Матэматыка 3 Ляшкевіч Ю.М.

 

Мадэлі фарміравання профільных класаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры рэалізацыі профільнага навучання магчыма некалькі мадэляў фарміравання X класаў: 

мадэль 1: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным узроўні аднолькавыя прадметы;

мадэль 2: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя навучальныя прадметы;

мадэль 3: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць асобныя навучальныя прадметы на павышаным узроўні, і тых, хто вывучае ўсе вучэбныя прадметы на базавым узроўні (за выключэннем гімназій і ліцэяў).

 

свернуть

Парадак фарміравання X класаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Залічэнне вучняў у профільныя класы праводзіцца на конкурснай аснове па выніках навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі: адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi – не ніжэй 7. У профільныя класы без уліку сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыii адзнак па профільных прадметах залічваюцца пераможцы трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па адпаведным (профiльным) вучэбным прадметам. 

Залічэнне ў X клас, у якім усе навучальныя прадметы вывучаюцца на базавым узроўні, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 94 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. 

свернуть

Пры фарміраванні X класаў ва ўстанове адукацыі ўлічваецца:

1) колькасць выпускнікоў IX класаў, якія жадаюць працягнуць навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 

2) колькасць патэнцыйных навучэнцаў X профільных класаў (г.зн. навучэнцаў IX класаў, якія маюць адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 7 балаў) і іх індывідуальных запытаў, патрэбнасцей і здольнасцей; 

3) колькасць навучэнцаў X класаў, якія жадаюць вывучаць усе навучальныя прадметы на базавым узроўні і (або), вывучаючы ўсе прадметы на базавым узроўні, асвойваць адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) (за кошт вучэбных гадзін факультатыўных заняткаў; магчымая арганізацыя навучання на базе ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі).

свернуть