Неделя трудового обучения

10.12.2016

З 5 па 10 снежня ў школе прайшоў тыдзень працоўнага навучання

Вучні ІІІ – ХІ класаў змаглі наведаць відэасалон “Апрацоўка матэрыялаў і выраб  рэчаў”, паўдзельнічаць у конкурсе “Малатабойца” на хуткасць зборкі і разборкі рубанка. Для вучняў ІХ класа арганізавана гульня “Брэйн-рынг”, а для малодшых школьнікаў цікавая экскурсія ў камбінаваную майстэрню. Арганізавана выстава работ удзельнікаў гуртка “Умелыя рукі”. Завяршыўся тыдзень прадметным вечарам па працоўнаму навучанню.

Актыўныя ўдзельнікі і пераможцы ўзнагароджаны граматамі. (гл. фотагалерэю)