Вынікі педагагічнага марафона

18.2.2015
З 9 па 13 лютага 2015 года у школе прайшоў педагагічны марафон, у ходзе якога выхаванцы старэйшай групы дашкольнай установы наведалі школу, сустрэліся з настаўнікамі, якія будуць іх навучаць у 2015/2016 нвучальным годзе. Сталі удзельнікамі цікавых мерапрыемстваў. Для іх быў арганізаваны прагляд відэафільмаў на экалагічную тэму. Бібліятэкар Рамашка Наталля Іванаўна пазнаеміла з флорай і фаунай нашага краю. Выхавацелі старэйшых груп наведалі адкрытыя мерапрыемствы у 1 Б класе, настаўнік Ліпская Н. П., адкрыты ўрок у 4 Б класе, настаўнік Ляшкевіч С. М., пазнаеміліся з метадычнай літаратурай па экалагічнай тэматыцы, якой карыстаюцца настаўнікі 1-х класаў.