Сення ў школе значная падзея. Наталля Уладзіміраўна Казуля, настаўнік англійскай мовы, была ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.

05.10.2021

Для ўручэння граматы школу наведаў начальнік аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Вячорка.
Віншуем нашу паважаную калегу і жадаем высокіх прафесійных дасягненняў!